Азербайджанскія памежнікі затрымалі экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха

Затрыманы Рубен Варданян

Затрыманы Рубен Варданян / Памежная служба Азербайджана

Азербайджанскія памежнікі затрымалі былога дзяржміністра Нагорнага Карабаха Рубена Варданяна пры спробе выехаць у Арменію, паведамляе "Кавказский узел".

Пасля вайсковай контртэрарыстычнай аперацыі 19-20 верасня, якую правёў Азербайджан, армяне масава пакідаюць Нагорны Карабах. Па Лачынскім калідоры ў Арменію прыбылі ўжо больш за 47 тысяч уцекачоў.

Варданяна затрымалі на мяжы пры спробе выехаць у Горыс Сюнікскай вобласці. Гэта пацвердзіла ягоная жонка Вераніка Занабенд: "Сёння раніцай мой муж, Рубен Варданян, філантроп, бізнесмен і былы дзяржміністр Рэспублікі Арцах (армянская назва Нагорнага Карабаха. — Рэд.), быў арыштаваны і ўзяты ў палон азербайджанскімі ўладамі на мяжы пры спробе пакінуць Арцах".

На пачатку верасня 2022-га Рубен Варданян адмовіўся ад расійскага пашпарта і пераехаў у Нагорны Карабах. У снежні таго ж года Уладзімір Пуцін пазбавіў яго расійскага грамадзянства. 20 кастрычніка 2022 года Варданян пагадзіўся ўзначаліць урад Нагорнага Карабаха. Але ўжо ў лютым 2023-га прэзідэнт Араік Аруцюнян адправіў яго ў адстаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі