Бацька маленькай джазавай піяністкі з Салігорску: Мы вучылі ноты разам з Сафіяй

Бацька маленькай джазавай піяністкі з Салігорску: Мы вучылі ноты разам з Сафіяй

У суботу 10 чэрвеня "Джазавыя вечары з банкам БелВЭБ" ля мінскай ратушы адкрывае сямігадовая Сафія Курловіч з Салігорску. Відэа з дзяўчынкай, якая усяго два гады грае на фартэпіяна (але як!), збірае сотні тысяч праглядаў. Сафія кажа, што марыць стаць артысткай, што ёй вельмі лёгка граць на фартэпіяна і што траціць яна на заняткі дзве гадзіны штодня. Яе любімы музыка — Дзяніс Мацуеў.

Пра тое, як гэта — гадаваць дзіця-вундэркінда, пытаемся ў бацькі дзяўчынкі, Канстанціна.


Канстанцін: Дзіця стараецца, займаецца па некалькі гадзін удзень. Мы адчуваем вялікую адказнасць за яе, бо трэба ёй надзяляць шмат увагі, паўсюль вадзіць. Бо яна ж не толькі на піяніна грае, яна і ў басейн ходзіць, займаецца таксама танцамі і спевамі. 


Еўрарадыё: У Салігорску Сафію лічаць зоркай?


Канстанцін: Сафію ведаюць толькі тыя, хто захапляецца мастацтвам.  А так яна звычайнае дзіця. Ходзіць на пляцоўку, як усе дзеці, катаецца на ровары. 

 

Бацька маленькай джазавай піяністкі з Салігорску: Мы вучылі ноты разам з Сафіяй

Еўрарадыё: У вас музычная сям'я? Якая музыка гучыць у вас дома?


Канстанцін: Як толькі Сафія пайшла ў музычную школу, мы ўсе разам, сям'ёй, вучылі ноты. А так яна слухае розную музыку. Любіць песню "Вдвоём" Наргіз. Ёй меладычныя падабаюцца. Падбірае шмат. 


Еўрарадыё: Магчыма, калі такімі тэмпамі Сафія будзе развівацца, звычайнай музычнай школы ёй будзе замала. Не збіраецеся пераязджаць у Мінск?


Канстанцін: Пакуль мы пра гэта не думалі. Мяркую, яшчэ рана. Усё ідзе, як ідзе. Яна ж ходзіць у школу. Вучыцца добра. На адны 10-кі. Яна уседлівая і вельмі адказная. 

 

Бацька маленькай джазавай піяністкі з Салігорску: Мы вучылі ноты разам з Сафіяй

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі