Бацька Марыі Калеснікавай упершыню за год пабачыў дачку
Бацька Марыі Калеснікавай сёння нарэшце змог убачыць сваю дачку, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі. Ён не бачыў яе амаль год — 7 верасня 2020-га Марыю выкралі ў цэнтры Мінска.
26 жніўня Аляксандра Калеснікава выклікалі ў суд. Падрабязнасцяў яго ўдзелу ў працэсе няма, бо дзейнічае падпіска аб неразгалошванні.
"Я адчуў ад Машы цяпло, захапленне. Убачыў яе ўсмешку. Магу зрабіць выснову, што яе самаадчуванне і настрой добры. Пасля таго, як я ўбачыў ўсмешлівую дачку, у мяне прыліў нейкіх сіл!" — падзяліўся ўражаннямі Аляксандр.
Увесь час, пакуль ідзе працэс над Марыяй Калеснікавай, яе бацька прыходзіць да суда з кветкамі — у надзеі пабачыць дачку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.