Бацькі Пратасевіча хочуць падаць у суд за паклёп з боку дзяржаўных СМІ
Бацькі Рамана Пратасевіча разглядаюць магчымасць падаць у суд за паклёп на яго ў беларускіх дзяржаўных СМІ, паведамляе інфармагенцтва BNS.
Дзмітрый Пратасевіч заявіў, што супраць яго сына ў дзяржаўных СМІ ідзе шырокамаштабная кампанія дэзінфармацыі.
"Яго малююць неанацыстам, экстрэмістам, тэрарыстам, яго называюць па дзяржаўным тэлебачанні. Вядома, я так не пакіну, я пайду ў суд і буду шукаць праўду, каб чалавек, які сказаў гэтыя словы, гэта пацвердзіў", — заявіў бацька блогера.
Наталля Пратасевіч назвала адным з распаўсюднікаў такой інфармацыі прапагандыста Рыгора Азаронка. Яна звярнулася да сусветнай супольнасці з просьбай дапамагчы Раману Пратасевічу, яго дзяўчыне Сафіі Сапезе і ўсім беларускім вязням, якіх катуюць за кратамі.
Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу затрымалі 23 траўня, пасадзіўшы ў мінскім аэрапорце самалёт Ryanair, які ляцеў рэйсам Афіны — Вільня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.