Баі ўжо ідуць на вуліцах Данецка

Баі ішлі ў раёне аэрапорта, дзе ўмацаваліся баевікі. Украінскія сілавікі выкарысталі авіяцыю, высадзілі дэсант. Перастрэлкі там працягваюцца, украінскія сілавікі кантралююць аэрапорт. Адзначаецца, што на баку сепаратыстаў ваююць чачэнцы.



Як інфармуюць украінскія СМІ, увечары баі пачаліся на Кіеўскім праспекце і вуліцы Буслаева, каля Данецкага абласнога ваенкамата. Гарадскія ўлады заклікаюць людзей не выходзіць са сваіх дамоў. Ужо ёсць ахвяры сярод мірнага жыхарства і ў раёне аэрапорта, і ў іншых раёнах Данецка.

 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі