Балельшчыцы з КНДР на Алімпіядзе арганізавана ходзяць нават у прыбіральню. Відэа

Балельшчыцы з КНДР на Алімпіядзе арганізавана ходзяць нават у прыбіральню. Відэа

Балельшчыцы з КНДР на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане арганізавана ходзяць нават у прыбіральню. Відэа ў Twitter змясціла расійскае выданне “Спорт-экспресс”. Дзяўчаты з Паўночнай Карэі, якіх прывезлі, каб падтрымаць сваіх алімпійцаў, абсалютна аднолькава апранутыя і ўсё робяць калектыўна. Увогуле складваецца ўражанне, што яны — невялікае вайсковае падраздзяленне, са сваімі камандзірамі. Тым не менш паўночнакарэйскія балельшчыцы проста фантастычна падтрымліваюць на трыбунах аб’яднаную карэйскую хакейную каманду.

Дарэчы, на ўтрыманне дэлегацыі з КНДР, у тым ліку і вялікай групы балельшчыц, Паўднёвая Карэя патраціць больш за 2 млн еўра. Паколькі ў дачыненні Паўночнай Карэі дзейнічаюць санкцыі, грошы накіраваны непасрэдна чальцам дэлегацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі