Балельшчыкі мінскага "Дынама" адказалі на паражэнне 10-метровым танкам
Балельшчыкі хакейнага мінскага "Дынама" адказалі на паражэнне сваёй каманды "Лакаматыву" (2:3 у авертайме) флэшмобам. Яны выклалі на лёдзе "Мінск-Арэны" вялізны танк дыванамі, якія прынеслі з сабой. Памеры танка — 10 на 7 метраў.
Ініцыятарам быў адзін з балельшчыкаў, гулец World of Tanks. Яго падтрымаў клуб, і кожны, хто прыйшоў на ўчорашні паядынак з дываном, мог патрапіць на трыбуну бясплатна. Для гэтага быў выдзелены асобны сектар з парэнчамі.
Прэс-служба ХК "Дынама-Мінск" адзначае, што дагэтуль у чэмпіянаце КХЛ балельшчыкі такіх незвычайных выяваў дыванамі на лёдзе пасля матчаў не выкладвалі.
18 снежня дынамаўцы правядуць на "Мінск-Арэне" чарговы матч, на гэты раз з "Сочы", пачатак а 19-й гадзіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.