Банкі Беларусі праінфармуюць кліентаў пра змены ў сувязі з дэнамінацыяй
Банкі Беларусі праінфармуюць кліентаў пра змены ў афармленні разліковых дакументаў у сувязі з дэнамінацыяй. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка (№ 266 ад 23 траўня 2016 года), якую ў суботу апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле дакумента, банкі мусяць гэта зрабіць не пазней за 15 чэрвеня па тэлефоне, па пошце, праз СМС, з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ці праз электронную пошту. Між іншым, кліентаў праінфармуюць, што з 1 ліпеня пры здзяйсненні безнаяўных разлікаў у беларускіх рублях у дакументах, якія прадастаўляюцца ў банк, суму пераводу трэба пазначаць у рублях і капейках. Дакументы, у якіх не будзе выкананае гэтае і іншыя патрабаванні, не прымуць. Больш падрабязна гл. тут.