Баранавіцкі "Крыжачок" перапаўняе склады

Пладова-ягадныя віны Баранавіцкага камбіната харчовых прадуктаў не запатрабаваныя на рынку. Запасаў прадукцыі на прадпрыемстве сабралося на 2 млрд рублёў. Гэта 115% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.  Агулам прадукцыі сабралося на 5 млрд. рублёў. Гэта 43 % заляжалых тавараў на ўсіх прадпрыемстваў камунальнай уласнасці горада.  

У 2000 г. на Маскоўскім  міжнародным конкурсе “Лепшае шампанскае, віно й каньяк году” ў намінацыі “Пладовыя віны” напой “Асенняя фантазія” атрымаў залаты, а “Пасхальнае” — срэбраны медаль. Іншыя славутыя маркі баранавіцкіх вінагонаў — “Шэпт манашкі” і "Крыжачок".

Яшчэ нядаўна старшыня Баранавіцкага выканкаму Віктар Дзічкоўскі паведаміў, што заміж таннага "чарніла" камбінат харчовых прадуктаў плануе выпускаць кальвадос.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі