Баранавіцкія чыноўнікі не дазволілі літаратарам збірацца ў Доме культуры

Баранавіцкія мастакі і літаратары з творчага згуртавання “Святліца” атрымалі адказ ад гарадскіх уладаў на сваю просьбу выдзяліць для паседжанняў памяшканне. Чыноўнікі адказалі: не! Раней творцы збіраліся ў гарадскім Доме культуры, але пасля выхаду ў мінулым годзе чарговага зборніка твораў сяброў “Святліцы” пачаліся праблемы. “Вертыкальшчыкі” не хавалі ад паэтаў, што “занадта праўдзівыя вершы” пра наша жыццё ўвайшлі ў кнігу. У выніку, сяброў аб’яднання выгналі з ДК.

Спроба атрымаць “якое-небудзь памяшканне хоць бы на гадзіну ў тыдзень” была безвыніковай. Арганізацыі, якая не мае нават свайго банкаўскага рахунку, прапанавалі альбо арэндаваць памяшканне за грошы, альбо вырашаць праблему нейкім іншым чынам.

А вось нумізматам і некаторым іншым творчым суполкам Дом культуры прадастаўляе памяшканні абсалютна бясплатна.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі