Баршчэўскі і Янукевіч назвалі асноўных асобаў са сваіх камандаў
Пасля заканчэння спрэчак на з'ездзе Партыі БНФ пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў на пасаду старшыні Партыі БНФ. Віктар Івашкевіч адзін з дваіх прэтэндэнтаў, нечакана адмовіўся ад далейшай барацьбы і прапанаваў кандыдатуру дзейнага старшыні Лявона Баршчэўскага. Уладзімір Лабковіч прапанаваў кандыдатуру Аляксея Янукевіча. Прэтэндэнт на пасаду старшыні Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі прапанаваў кандыдатуры трох намеснікаў: Віктара Івашкевіча, Вінцука Вячоркі і Аляксандра Меха. Аляксей Янукевіч прапанаваў наступныя кандыдатуры намеснікаў — Рыгора Кастусёва і Ігара Лялькова, Уладзіміра Лабковіча прапанаваў на сакратара але адпачатку ў камандзе Янукевіча ён ішоў, як намеснік.