Барысаўскі БАТЭ стаў уладальнікам Кубка Беларусі

Барысаўскі БАТЭ ўпэўнена выйграў фінальны матч Кубка Беларусі па футболе ў жодзінскага "Тарпеда" — 5:0. Гульня прайшла ў нядзелю на сталічным стадыёне "Дынама".  Па 2 галы забілі Брэсан (5, 64-я хвіліны) і Радыёнаў (22, 69). Акрамя таго, Віталь Радзівонаў "зарабіў" пенальці, які рэалізаваў на 57-й хвіліне Канцавы.

Адзначым, што пасля выдалення ў канцы першага тайма Бяганскага (ён атрымаў за тайм дзве жоўтыя карткі), "Тарпеда" гуляла ў меншасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі