Барысаўскія камунальнікі распавялі, навошта касілі апалае лісце
Работнікі атрымалі заданне пакасіць траву / mlyn.by
Апалае лісце ніхто не касіў, камунальнікі ў Барысаве касілі траву, якая схаваная пад лісцем. Так пракаментаваў відэа, над якім смяюцца карыстальнікі інтэрнэту, начальнік цэха зялёна-паркавай гаспадаркі барысаўскага прадпрыемства "Жыллё" Андрэй Казлоў. Па каментар да яго звярнуліся журналісты выдання "Млын".
"Касцы не вінаватыя, што апалае лісце не паспелі прыбраць. А свае абавязкі яны павінны выканаць, паколькі раніцай на планёрцы атрымалі заданне з пэўным аб'ёмам працы, якую трэба зрабіць", — заявіў Казлоў.
Паводле яго слоў, камунальнікам не прывыкаць да такіх насмешкам. Год таму сумежнікі не паспелі прыбраць снег, скі рана выпаў, але заданне пакасіць траву ніхто не адмяніў, "тады ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што яны снег косяць", нагадаў прадстаўнік прадпрыемства.
Прыбіраць апалае лісце павінны былі работнікі жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення №3. Там журналістам распавялі, што ўборка лісця ажыццяўляецца па графіку — два разы на тыдзень. Хто ж вінаваты, што косцы прыйшлі раней часу.
Мяркуючы па каментарах Андрэя Казлова і ЖЭУ-3, свае графікі два сумежныя падраздзяленні паміж сабой не ўзгадняюць, зрабілі выснову журналісты выдання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.