БАТЭ атрымаў валявую перамогу над "Спадарожнікам"

БАТЭ атрымаў валявую перамогу над "Спадарожнікам"

У сераду прайшлі два першыя матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. БАТЭ атрымаў валявую перамогу над "Спадарожнікам" — 2:1. Ігар Ясінскі вывеў гасцей наперад на 7-й хвіліне. Два галы барысаўчан забілі легіянеры — Шахбоз Умараў (на 30-й, з пенальці) і Якаў Філіпавіч (37-я хвіліна).

"Іслач" у Маладзечне прайграла "Віцебску" — 0:1. Іншыя матчы тура пройдуць 21-22 траўня. 23 траўня ў фінале Кубка Беларусі ў Гомелі сустрэнуцца БАТЭ і "Іслач". З-за гэтага іх матчы ў першынстве перанеслі на сярэдзіну тыдня.

У чэмпіянаце лідыруе "Шахцёр" — 27 ачкоў пасля 9 матчаў, у БАТЭ пасля 10 гульняў 23 ачкі, у мінскага "Дынама" пасля 9-ці — 20 ачкоў.

БАТЭ атрымаў валявую перамогу над "Спадарожнікам"
Расклад тура / @bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі