БАТЭ атрымаў валявую перамогу ў Брэсце

У нядзелю адбыліся матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ гуляў у Брэсце і атрымаў валявую перамогу над мясцовым "Дынама" з лікам 2:1. Лік адкрыў на 36-й хвіліне з пенальці Раман Васілюк. Аднак у другім тайме на 65-й і 84-й хвілінах два галы забіў паўабаронца БАТЭ Аляксандр Паўлаў.

Мінскае "Дынама" перамагло гродзенскі "Нёман" з лікам 2:0, "Гомель" выйграў у салігорскага "Шахцёра" — 2:1, магілёўскі "Днепр" з такім жа лікам перамог наваполацкі "Нафтан", а жодзінскае "Тарпеда" — сталічны МТЗ-РІПА.

Іншыя матчы тура закончыліся з наступным лікам: "Мінск" — "Граніт" — 1:0, "Смаргонь" — Віцебск" — 0:3.

Турнірную табліцу чэмпіянату можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі