БАТЭ атрымаў валявую перамогу ў Брэсце

Матч у Брэсце / fcbate.by
Матч у Брэсце / fcbate.by

Па выніках пятага тура ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе па-ранейшаму ўпэўнена лідыруе мінскае "Дынама" — 15 ачкоў. У "Шахцёра" і "Тарпеда-БелАЗ" — па 10 (і па адной гульні ў запасе), у "Іслачы" — 9, у БАТЭ — 8 ачкоў.

У нядзелю барысаўчане атрымалі валявую перамогу ў гасцях над брэсцкім "Дынама" — 2:1 (забілі два галы ў другім тайме, гуляючы ў меншасці). Дарэчы, дынамаўцы забілі свой першы гол у першынстве толькі ў пятым туры. Яны па-ранейшаму не маюць ачкоў і займаюць апошняе месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі