БАТЭ і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0 (відэа)
Цэнтральны матч 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе прайшоў у чацвер на "Барысаў-Арэне".
Адзначым, што за гульнёй лідараў першынства назіралі 11509 заўзятараў. У БАТЭ цяпер 19 ачкоў, у мінскіх дынамаўцаў — 17.
Сёння таксама праходзяць матчы "Нёман" — "Гомель" і "Шахцёр" — "Мінск".
Фота — ria.ru