БАТЭ і “Шахцёр” згубілі ачкі (відэа)
У 25-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе лідары прайгралі сваім супернікам.
“Шахцёр” гуляў на выездзе са сталічным “Дынама” і прапусціў гол у першым тайме. Зраўняць лік і затым атрымаць перавагу горнякі не здолелі, хоць дынамаўцы і не выглядалі мацнейшымі. Вынік — 1:0. “Дынама”, трэцяе месца ў турнірнай табліцы, такім чынам набірае яшчэ тры ачкі і пачынае падбірацца да “Шахцёра”, другое месца.
БАТЭ ў сябе дома прымаў жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”. Лік не маглі адкрыць ажно на 77-й хвіліны, пакуль нарэшце паўабаронца “Тарпеда” Арцём Васькоў не забіў барысаўчанам гол. Пераламіць хаду гульні не атрымалася, вынік — 0:1. БАТЭ застаецца на першым радку з невялікай перавагай перад “Шахцёрам”.
Таксама сёння, 29 верасня гулялі “Дняпро” і “Нафтан”. Сустрэча скончылася перамогай гасцей — 0:2.
Нагадаем вынікі ўчорашніх матчаў 25-га тура: “Дынама” (Брэст) — “Белшына” — 0:1, “Мінск” — “Славія” — 1:1. Завершыцца тур у панядзелак, 30 верасня, матчам паміж “Гомелем” і “Нёманам”.