БАТЭ мінімальна перамог "Нёман" дзякуючы аўтаголу
Барысаўскі БАТЭ мінімальна перамог гродзенскі "Нёман" толькі дзякуючы аўтаголу. Матч 23 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшоў у суботу, 28 верасня на "Барысаў-Арэне".
На 28-й хвіліне гульні футбаліст "Нёмана" Аляксей Лягчылін накіраваў мяч у сваю браму і падараваў сапернікам гол. Праз тры хвіліны БАТЭ атрымаў права пенальці, але не здолеў яго рэалізаваць, дый потым не забіваў галоў. Вынік матчу — 1:0.
Учора таксама "Тарпеда-БелАЗ" перамагло аўтсайдэра "Гомель" — 2:0.
Раней, 27 верасня гулялі "Дняпро" і "Слуцк" —2:1, "Мінск" — "Энергетык-БДУ" — 1:6.
Сёння тур завяршыцца наступнымі матчамі: "Славія" — "Гарадзея", "Віцебск" — "Іслач", "Дынама" (Мінск) — "Шахцёр". У матчы "Дынама" (Брэст) — "Тарпеда" (Мінск) будзе залічаны тэхнічны вынік 3:0.