БАТЭ нечакана прайграў "Славіі", брэсцкае "Дынама" перамагло "Слуцк"

БАТЭ нечакана прайграў "Славіі", брэсцкае "Дынама" перамагло "Слуцк"

28 сакавіка ў Беларусі прайшло некалькі матчаў у межах другога тура знакамітага цяпер на ўвесь свет беларускага футбольнага чэмпіянату. Дзейны чэмпіён — брэсцкае "Дынама" — абыграла ў гасцях "Слуцк" — 1:0. Адзіны гол забіў Арцём Мілеўскі. А вось БАТЭ нечакана прайграў у Мазыры "Славіі" — 1:2. Абодва голы ў браму барысаўчан забіў форвард Мікіта Мельнікаў. Пасля двух тураў у БАТЭ нуль ачкоў. "Мінск" выйграў у мінскага "Дынама" — 3:2, "Гарадзея" прайграла "Шахцёру" — 0:2.

Другі тур чэмпіянату Беларусі па футболу стартаваў 27 сакавіка. У гэты дзень "Энергетык-БДУ" абыграў у гасцях "Рух" (1:0), а "Белшына" саступіла "Тарпеда-БелАЗ" (0:1). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі