БАТЭ пацвердзіў пераход Міхаіла Сівакова ў "Кальяры"
БАТЭ пацвердзіў пераход паўабаронцы Міхаіла Сівакова ў італьянскі клуб "Кальяры". Гэтая каманда пасля 21 тура мае 31 ачко і займае 9-е месца з 20 каманд італьянскай серыі “А”. Учора “Кальяры” з лікам 3:2 перайграла “Ювентус”.
Як нагадвае “Прэсбол”, Міхаіл Сівакоў падпісаў кантракт на 3,5 гады. Ён стане пятым беларускім гульцом, які выступіць у італьянскіх чэмпіянатах.
Раней гэта ўдавалася Сяргею Алейнікаву, Сяргею Гурэнку, Віталю Кутузаву і Віталю Рагожкіну. Прычым тры апошнія пераходы адбываліся менавіта з БАТЭ.