БАТЭ падпісаў кантракт з брамнікам Сяргеем Чэрнікам
БАТЭ падпісаў кантракт з брамнікам Сяргеем Чэрнікам. Пра гэта паведамляе клубны сайт. Чэрнік вярнуўся ў каманду пасля трохгадовага перапынку.
Сяргею Чэрніку 31 год. Ён гуляў за БАТЭ з 2014 года (правёў 101 матч, прапусціў 90 мячоў, мае на сваім рахунку 49 "сухіх" паядынкаў), сышоў у 2016-м, гуляў за французскі "Нансі". Таксама выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. З-за траўмы асноўнага брамніка Дзяніса Шчарбіцкага барысаўчанам, якія выступаюць у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, давялося шукаць яму замену.
"Лячэнне [Шчарбіцкага] зацягнулася, — кажа ў каментары "Прессболу" галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага. — Не можам прагназаваць нейкія тэрміны. Нам трэба было прадубляваць пазіцыю брамніка, таму ўзялі моцнага галкіпера".
vk.com/fcbate