БАТЭ працягвае лідыраваць, на другое месца выйшла мінскае "Дынама"

БАТЭ працягвае лідыраваць, на другое месца выйшла мінскае "Дынама"

У футбольным чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе прайшлі ўжо сем тураў. БАТЭ атрымаў валявую перамогу над "Віцебскам" — 2:1. Мінскае "Дынама" ў гасцях перамагло "Гомель" — 1:0. З такім жа лікам на чужым полі "Шахцёр" выйграў у "Энергетыка-БДУ".

Вынікі іншых матчаў тура: "Арсенал" — "Іслач" — 1:3, "Днепр" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:1, "Белшына" — "Слуцк" — 0:2, "Славія" — "Дынама" (Брэст) — 3:1, "Мінск" — "Нёман" — 3:2.

У БАТЭ 19 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 15. Дзейны чэмпіён краіны "Шахцёр" з 12 ачкамі пакуль дзеліць 5-7 месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі