БАТЭ прайграў "Порту" — 0:3 (відэа)
Беларускі клуб пацярпеў чарговае паражэнне ў Лізе чэмпіёнаў.
БАТЭ правёў у аўторак апошні хатні матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Барысаўчане прымалі партугальскі "Порту", той самы, які ў верасні нанёс ім разгромнае паражэнне з лікам 6:0.
На 56-й хвіліне пасля памылкі Карніцкага Эрэра забівае прыгожы гол. На 65-й Джэксан Марцінэс робіць лік 2:0, а Тэльё на 89-й ставіць пераможную кропку. У БАТЭ шанцаў каля брамы "Порту" практычна не было — госці гулялі надзейна ў абароне.
БАТЭ выступаў у наступным складзе: Чэрнік, Гайдучык, Младзенавіч (Алексіевіч, 71), Тубіч, Яблонскі, Карніцкі (Бага, 67), А. Валадзько, Аляхновіч, М. Валадзько, Гардзяйчук, Радзівонаў (капітан, Сігневіч, 75). На "Барысаў-Арэне" прысутнічалі 10147 гледачоў.
Апошні матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў БАТЭ правядзе 10 снежня на выездзе ў Більбао, дзе згуляе з “Атлетыкам”.
Фота — uefa.com