БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў згуляе з ірландскім "Дандалкам"
У Лізе Еўропы "Тарпеда"-БелАЗ згуляе з албанскім "Кукесі", "Шахцёр" — з паўночнаірландскім "Гленавонам".
У швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.
У другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ будзе гуляць супраць ірландскага "Дандалка". Матчы гэтага раўнду пройдуць 14-15 і 21-22 ліпеня. Першы паядынак БАТЭ правядзе дома, на "Барысаў-Арэне".
Лёсаванне 3-га раўнда Лігі чэмпіёнаў пройдзе 17 ліпеня.
Лёсаванне Лігі Еўропы вызначыла канкурэнтаў яшчэ двух беларускіх клубаў. У першым кваліфікацыйным раўндзе гэтага турніру жодзінскае "Тарпеда"-БелАЗ стартуе гасцявым матчам з албанскім "Кукесі", а салігорскі "Шахцёр" згуляе ў гасцях у паўночнаірландскага "Гленавона". Таксама ў Лізе Еўропы гуляе мінскае "Дынама", але яно ўступіць у турнір з другога кваліфікацыйнага раўнда.
Паядынкі першагага раўнда прызначаныя на 2 і 9 ліпеня. Сустрэчы другога раўнда запланаваныя на 16 і 23 ліпеня.
Фота — xsport.ua