Баяцца ПВК "Родан"? Мінкультуры забараніла фестываль касплэя ў Гомелі
Фота з аднаго з фестываляў папярэдніх гадоў / vk.com/free_time_club
Міністэрства культуры не дала дазволу на фестываль касплэя ў Гомелі. Ён павінен быў прайсці 22 красавіка 2023 года, заўважыла выданне "Фрагшток".
— У Мінску скасавалі кінафестываль "Нефільтраванае кіно", а ў Гомельскім ГЦК — выставу калекцыянераў. Не абмінула і нас гэтая чаша. Апошнім часам мы спрабавалі рознымі спосабамі данесці думкі пра значнасць і карысць нашага фестывалю, але, на жаль, Мінкульт непахісны, — пішуць арганізатары Free Time Fest.
Яны лічаць, што адмена фестываля можа быць звязана з ПВК "Родан".
Фестываль Free Time Fest праходзіў у Гомелі з 2015 года. У 2022 годзе яго скасавалі праз пачатак расійскага ўварвання ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.