Байдэн — пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі: "Гэта небяспечны від размоў"
Джо Байдэн з журналістамі / Getty Images, Chip Somodevilla
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн занепакоены планамі Расіі размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, перадае CNN.
"Пра што я з вамі гаварыў апошні год? Гэта небяспечны від размоў, і гэта выклікае занепакоенасць", — падкрэсліў Байдэн.
Па яго словах, пакуль няма інфармацыі, што Расія ўжо размясціла сваю ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.
Пра планы размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі Уладзімір Пуцін заявіў 25 сакавіка. Ён заявіў, што сховішча для такой зброі будзе пабудаванае да 1 ліпеня.
31 сакавіка гэтыя планы будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні Савета бяспекі ААН.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.