Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі абмяркуе Савет бяспекі ААН
Савет бяспекі ААН збярэцца дзеля "беларускага пытання" / pixabay.com
31 сакавіка Савет бяспекі ААН правядзе пасяджэнне па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Пра гэта піша расійскае інфармагенцтва Sputnik са спасылкай на крыніцу ў арганізацыі.
Але наўрад ці варта чакаць нейкіх канкрэтных рашэнняў, бо пастаянным чальцом Савет бяспекі ААН з'яўляецца Расія.
25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія намераная размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Будаўніцтва сховішча плануюць скончыць да 1 ліпеня.
Паведамленне выклікала рэзкую негатыўную рэакцыю ў самых розных краінах. У ЗША гэтыя планы назвалі чарговым прыкладам безадказнай рыторыкі. Прэм'ер-міністр Польшчы паабяцаў больш жорсткія санкцыі ЕС супраць афіцыйнага Мінска. А прадстаўніца МЗС Кітая падкрэсліла, што цяпер усім бакам канфлікту варта спрыяць разрадцы сітуацыі, а не наадварот.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.