Як у Кітаі пракаментавалі планы размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка і "кітайскія таварышы" / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка і "кітайскія таварышы" / president.gov.by

У Пекіне прадказальна мякка пракаментавалі планы размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Афіцыйная прадстаўніца МЗС Кітая Маа Нін заявіла, што ў цяперашніх абставінах усім бакам канфлікту мае сэнс спрыяць разрадцы сітуацыі, а не наадварот. Таксама яна нагадала пра сумесную заяву лідараў пяці ядзерных дзяржаў, прынятую ў студзені 2022 года. Там сказана, што ядзерную вайну нельга выйграць. А значыць, трэба пазбягаць войнаў паміж дзяржавамі, што валодаюць ядзернай зброяй.

Пра планы размяшчэння ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі Уладзімір Пуцін заявіў увечары 25 сакавіка. Ён лічыць, што Расія не парушае рэжыму яе нераспаўсюду, паколькі РБ не атрымае кантролю за ядзернымі зарадамі. Захад жа бачыць пагрозу для бяспекі Еўропы і прагназуе новыя санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі