"Чарговы прыклад безадказнай рыторыкі" — Дзярждэп ЗША пра планы РФ у Беларусі

ЗША хочуць прыцягнуць Расію да адказнасці / AP/Scanpix/LETA
ЗША хочуць прыцягнуць Расію да адказнасці / AP/Scanpix/LETA

У Вашынгтоне "рашуча асуджаюць" заяву Уладзіміра Пуціна пра планы размяшчэння ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнта Ведант Патэль. Паводле яго слоў, гэта "чарговы прыклад безадказнай ядзернай рыторыкі", якая назіраецца ад пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны.

У руках ЗША ёсць шэраг інструмэнтаў "для прыцягнення Расійскай Федэрацыі да адказнасці", сказаў прадстаўнік Дзярждэпа. Аднак іх ён не назваў, піша golosameriki.com.

Пра планы размяшчэння ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі Пуцін заявіў увечары 25 сакавіка. Ён лічыць, што Расія не парушае рэжыму яе нераспаўсюду, паколькі РБ не атрымае кантролю за ядзернымі зарадамі (пра гэта ж заявілі ў МЗС РБ). Захад жа бачыць пагрозу для бяспекі Еўропы і прагназуе новыя санкцыі.

Аляксандр Лукашэнка з каментаром дагэтуль не выступіў, але на пятніцу запланавана яго "пасланне"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі