Базавая велічыня цяпер складае 23 рублі

Базавая велічыня цяпер складае 23 рублі

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня ўзрастае з 21 да 23 рублёў (на 9,5%). Гэта прадугледжана пастановай Саўміну №974, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўраду.

Апошнім разам базавая велічыня павышалася год таму. 1 студзеня 2016 года да дэнамінацыі яна была павялічаная са 180 тысяч да 210 тысяч рублёў.

Панятак базавай велічыні быў уведзены 1 сакавіка 2002 года і выкарыстоўваецца для падліку розных паказнікаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносінаў, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Першая базавая велічыня складала 10 тысяч рублёў. Амаль за 14 гадоў яна павялічылася ў 18 разоў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі