Базавая велічыня з 1 студзеня будзе роўная 29 рублям

Базавая велічыня з 1 студзеня будзе роўная 29 рублям

Ад 1 студзеня базавая велічыня ў Беларусі павялічыцца і будзе роўная 29 рублям. Як паведамляе БЕЛТА, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №783 ад 30 снежня 2020 года.

Цяпер базавая велічыня — 27 рублёў. 

Апошні раз базавая велічыня змянялася год таму. Акурат тады яна вырасла з 25,5 да 27 рублёў.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых падаткаў і збораў, у тым ліку штрафы, стыпендыі, дапамогі (у тым ліку па беспрацоўі) ды іншыя выплаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі