БАЖ бароніць прафсаюзную газету “Салідарнасць” ад саміх прафсаюзаў

Група вядомых беларускіх журналістаў, якія ўваходзяць у Беларускую асацыяцыю журналістаў, выступіла з заявай у падтрымку інтэрнет-газеты «Салідарнасць». Нагодай для публічнай заявы стаў ціск на інтэрнет-рэсурс з боку прафсаюзных функцыянераў. У заяве БАЖ выказана занепакоенасць з нагоды таго, што асобныя прафсаюзныя функцыянеры спрабуюць паставіць пад кантроль дзейнасць “Салідарнасці”. Прынцыповая пазіцыя гэтага сайту ў дачыненні да некаторых негатыўных момантаў у беларускім прафсаюзным руху прывяла да таго, што супраць рэдакцыі былі высунутыя недарэчныя і беспадстаўныя абвінавачванні, лічаць сябры БАЖ.
 
Асабліва яны шкадуюць пра інцыдэнт, які адбыўся 1 чэрвеня. Старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук аднаасобна забараніў журналісту «Салідарнасці» Алене Якжык прысутнічаць на паседжанні Рады БКДП. Гэта ніяк не стасуецца з тым, што сам спадар Ярашук заяўляе наконт сітуацыі з прэсай у Беларусі, адзначаюць журналісты. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі