Be2gether прапануе пагуляць у гібрыд боса-новы і валейболу і ажаніцца
Арганізатары фестывалю Be2gether праанасавалі не толькі яго музычныя прывабнасці, але і іншыя забавы, якія чакаюць наведвальнікаў.
А ў літоўскай амбасадзе пачалася выдача бясплатных
візаў для наведвальнікаў фестывалю Be2gether 2010,
які адбудзецца 25-27 чэрвеня каля замка Нарвілішкес. Сёлета пад мурамі Нарвілішскага замку можна будзе пагуляць у басабол, паглядзець сюррэалістычны танцавальны спектакль, пажаніцца і зляпіць сябе з цэглы.
Басабол — гэта валейбол на надзіманай пляцоўцы. Назва яго паходзіць ад боса-новы, сама гульня праходзіць толькі пад музыку, а суддзя завецца samba ref і акрамя свістка выкарыстоўвае мікрафон, перкусію і дыджэйскі пульт.
Галоўнай падзеяй арт-праграмы фэсту Be2gether будзе тэатр Гіціса Іванаўскаса, які прадставіць сюррэалістычны свет танга ў пастаноўцы "8 квадратных метраў".
Таксама гледачы могуць узяць шлюб прама на фестывалі. Не гледзячы на тое, што цырымоніі будуць праводзіць акцёры, падыход да вяселля — сур'ёзны. Маладым будуць выдаваць фату і гальштук-бабачку, а пры неабходнасць дапамогуць знайсці жаніха ці нявесту калі такіх няма, а жаніцца хочацца.
Таксама плануецца захаваць фестываль у выглядзе цаглянай інсталяцыі. Яе аўтары з творчага аб'яднання Art Forge запрашаюць усіх наведвальнікаў Be2gether прыняць удзел у праекце. Мастакі вылепяць копію Нарвілішскага замку, сцэны, намёты і іншыя аб'екты. А госці фестывалю змогуць зляпіць сябе і копіі сваіх намётаў.
Нагадаем, у гэтым годзе на фестывалі сыграюць гурт Empire Of The Sun з Аўстраліі, брытанцы Skunk Anansie, гурты WhoMadeWhо, Roots Manuva і "Гайдамакі". Беларусь прадставяць Лявон Вольскі і гурт Open Space
Басабол — гэта валейбол на надзіманай пляцоўцы. Назва яго паходзіць ад боса-новы, сама гульня праходзіць толькі пад музыку, а суддзя завецца samba ref і акрамя свістка выкарыстоўвае мікрафон, перкусію і дыджэйскі пульт.
Галоўнай падзеяй арт-праграмы фэсту Be2gether будзе тэатр Гіціса Іванаўскаса, які прадставіць сюррэалістычны свет танга ў пастаноўцы "8 квадратных метраў".
"Гэты
спектакль з'яўляецца свайго роду маніфестам нашага тэатру,
— прызнаецца ён.
— Ніякіх шыкоўных касцюмаў, ніякіх
мундштукоў і брэндзі. Вы пабачыце дзікі і палкі танец, які аб'яднае два міры ў
абсалютна дзіўнай абстаноўцы. Менавіта танец будзе сутнасцю падзей".