Беларусь — 48-я ў свеце па запасах золата
Беларусь заняла 48-е месца ў рэйтынгу залатых запасаў, якімі валодаюць краіны свету. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў справаздачы Сусветнага савета па золаце (World Gold Council).
Па ацэнках WGC, агульны аб'ём золата ў нашай краіне — 40,5 тоны. Праўда, Нацбанк Беларусі ацэньвае залаты запас больш сціпла — у 38,2 тоны. Каштоўны метал складае 37,2% ад агульнага аб'ёму золатавалютных рэзерваў Беларусі, якія на 1 кастрычніка складалі $4,7 млн.
Сярод постсавецкіх краінаў вышэй за Беларусь месцяцца толькі Расея і Казахстан. А ў лідарах топ-100 — ЗША (запасы золата — больш за 8100 тон), Нямеччына і Міжнародны валютны фонд. У першай дзесятцы таксама Італія, Францыя, Кітай, Расія, Швейцарыя, Японія і Нідэрланды.