Беларусь атрымала чарговы транш крэдыту — 300 мільёнаў долараў

Беларусь атрымала чарговы транш крэдыту — 300 мільёнаў долараў

Беларусь атрымала трэці транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — 300 мільёнаў долараў. Грошы паступілі ў рэспубліканскі бюджэт 26 красавіка, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў. Падкрэсліваецца, што наша краіна выканала ўсе ўмовы для атрымання траншу, якія паставіў фонд. Як вядома, гэтыя грошы чакаліся яшчэ восенню 2016 года. Пра тое, што трэці транш будзе нарэшце пералічаны, стала вядома па выніках сустрэчы ў пачатку красавіка Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Пагадненне аб прадастаўленні Беларусі крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця было падпісанае ў сакавіку 2016 года. Грошы мусілі пайсці на “падтрымку мер эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў” на 2016-2018 гады. 2 млрд долараў наша краіна атрымае 7 траншамі. Вясной-летам мінулага года ў Беларусь было пераведзена два траншы — агулам 800 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі