Беларусь атрымала першы транш крэдыту ад Еўразійскага фонду

Беларусь атрымала першы транш крэдыту ад Еўразійскага фонду

Беларусь атрымала першы транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). 30 сакавіка ў бюджэт краіны залічана 500 мільёнаў долараў, паведамляе Міністэрства фінансаў. Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, Беларусь выканала ўмовы для атрымання першай часткі фінансавага крэдыту фонду.

Раней прадстаўнікі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) патлумачылі, што крэдыт будзе выдавацца сямю траншамі цягам 2016-2018 гадоў. Астатнія шэсць траншаў будуць выдавацца па меры выканання адпаведных умоваў. У Еўразійскім банку адзначалі, што крэдыт падтрымае праграму рэформаў ураду і Нацыянальнага банка, якая складаецца з двух буйных блокаў мер эканамічнай палітыкі.

Наша краіна ў першай палове 2015 года падала заяўку на новы крэдыт у памеры 3 мільярдаў долараў у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (цяпер Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця). Затым першапачаткова агучаная сума крэдыту зменшылася да 2 мільярдаў. У 2015 годзе Расія выдала Беларусі 110 мільёнаў долараў на пагашэнне працэнтаў па расійскім крэдыце, атрыманым у 2010 годзе.

Апроч таго, у ліпені таго ж года паступіла 760 мільёнаў долараў расійскага дзяржкрэдыту для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, якія раней Беларусь атрымала ад Расіі і ЕФСР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі