Беларусь будзе здабываць нафту ў Венесуэле на кінутых свідравінах
Здабыча беларускай нафты ў Венесуэле пачнецца ўжо сёлета, заявіў на прэс-канферэнцыі 6 лістапада ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення перспектыўнага развіцця і інвестыцый канцэрна "Белнафтахім" Браніслаў Сівы. Паводле яго слоў, беларускі бок ужо правёў усю работу, якая неабходна для стварэння сумеснага беларуска-венесуэльскага прадпрыемства.
СП па здабычы нафты будзе створана на базе ўжо існуючых "разведаных нафтаносных раёнаў, што маюць свідравіны, якія былі кінутыя або знаходзіліся ў рамонце", — зазначыў прадстаўнік "Белнафтахіма".
Ён паведаміў, што венесуэльскі бок прапанаваў некалькі такіх радовішчаў, і беларускі бок выбраў два ўчасткі.
БелаПАН