Беларусь чакаюць новыя прадуктовыя “войны” з Расіяй?
Новыя тэхрэгламенты хутка з’явяцца ў Расіі на сокі, мяса, птушку, а таксама іншыя прадукты. Пра гэта заявіў галоўны санітарны лекар суседняй краіны Генадзь Анішчанка падчас онлайн канферэнцыі на сайце газеты “Коммерсантъ”.
Нагадаем, менавіта з-за невыканання тэхрэгламентаў беларускае малако перасталі пускаць у Расію. Прынамсі, так гучыць афіцыйнае меркаванне Масквы.
“У тым, што адбылося, для Беларусі вялікая карысць, — адзначыў Анішчанка. — Расійскае заканадаўства мадэрнізуецца, хутка з’явяцца падобныя тэхрэгламенты аб соках, мясе і мясе птушак, іншых прадуктах. Калі хочуць прадаваць у нас свае прадукты, калі ласка, але толькі выконваючы законы”.