Беларусь і Албанія ўзаемна адмянілі візы

Амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і амбасадар Албаніі ў Расіі Арбен Газіоні / embassybel.ru
Амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і амбасадар Албаніі ў Расіі Арбен Газіоні / embassybel.ru

Беларусь і Албанія ўзаемна адмянілі візы. Дакумент падпісалі амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і амбасадар Албаніі ў Расіі Арбен Газиони, паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі.

Падпісанае пагадненне пасля ўступлення ў сілу дазволіць грамадзянам Беларусі і Албаніі без віз уязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам праз тэрыторыі краін на тэрмін да 30 дзён.

Раней Албанія рабіла бязвізавы рэжым для беларусаў з мая па лістапад — у турыстычны сезон. У астатні час беларусам трэба было ездзіць і афармляць візу ў амбасадзе Албаніі ў Маскве. Консульскі збор складаў ад 50 да 100 еўра ў залежнасці ад тыпу візы.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі