Беларусь і Расія дамовіліся пра методыку кампенсацыі за брудную нафту
Беларусь і Расія дамовілісія пра падыходы і методыку кампенсацыі за брудную нафту.
"Адбыліся перамовы з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Ляшэнкі. Бакі дасягнулі пагаднення пра падыходы і методыку кампенсацыі за брудную нафту", — перадае БЕЛТА са спасылкай прэс-службе ўрада. Пры гэтым дэталі дамоўленасцяў не абвяшчаюцца, і дакладны кошт кампенсацыі не называецца.
Нагадаем, 19 красавіка "Белнафтахім" заявіў, што з Расіі ідзе нафта, моцна забруджаная хлорарганічнымі злучэннямі. Некалькі краін адмовіліся прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы — Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" — былі вымушаныя знізіць загрузку і панеслі страты. Акрамя таго, шкода была прычыненая трубаправоднай сістэме. Беларусь неаднойчы заяўляла, што гаворка ідзе пра сумы ў сотні мільёнаў долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.