Беларусь і Расія працягваюць перамовы наконт узаемнага прызнання візаў

Беларусь і Расія працягваюць перамовы наконт узаемнага прызнання візаў

"Ідзе нармальны перамоўны працэс", — так прэс-сакратара беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык ахарактарызаваў перамовы паміж Беларуссю і Расіяй наконт узаемнага прызнання візаў.  

Мірончык паведаміў, што ёсць пункты, па якіх пазіцыя абедзвюх краінаў супадае. "Пытанні, па якіх мы пакуль разыходзімся, абмяркоўваюцца на ўзроўні краін з зацікаўленымі ведамствамі", — цытуе яго заяву сайт МЗС.

Па словах беларускага дыпламата, цяпер вырашэнне пытання залежыць ад расійскага боку. "Як толькі расійскі бок скаардынуе на міжведамасным узроўні свае падыходы, адбудзецца чарговы раўнд перамоваў. Мы гатовыя", — паведаміў Мірончык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі