Беларус Ілля Шкурын забіў другі гол за кіеўскае "Дынама"

Беларус Ілля Шкурын забіў другі гол за кіеўскае "Дынама"

Беларус Ілля Шкурын забіў другі гол за кіеўскае "Дынама". 21-гадовы нападаючы вызначаецца ў другім таварыскім матчы запар. Ён нядаўна апынуўся ў арэндзе ва ўкраінскім клубе і паехаў з камандай на збор у Швейцарыю. Спачатку Шкурын забіў гол "Сервету", а пасля — "Сьёну".

Найлепшы бамбардзір беларускага чэмпіянату (у складзе "Энергетыка-БДУ" — 19 мячоў у 26 матчах) Ілля Шкурын у канцы 2019-га перайшоў у маскоўскі ЦСКА. Аднак замацавацца там у асноўным складзе не змог. Мяркуецца, што арэнда ў Кіеве дапаможа Шкурыну даказаць свае бамбардзірскія якасці.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону мірных пратэстаў Ілля Шкурын заявіў, што не будзе выступаць за нацыянальную зборную Беларусі, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі