Беларус Мікалай Весялоў выйшаў у трэці круг чэмпіянату свету па боксе

Пасля пяці дзён 15-га чэмпіянату свету па боксе, які праходзіць у італьянскім Мілане, выступ працягваюць чацвёра беларускіх баксёраў. Як інфармуе БЕЛТА, 5 верасня на рынг выходзіў толькі адзін з нашых суайчыннікаў. Мікалай Весялоў (75 кг) атрымаў другую перамогу на сусветным форуме, упэўнена перамогшы эквадорца Хайме Картэса — 18:6. У трэцім крузе сапернікам беларускага баксёра стане кітайскі спартовец Чжан Цзяньцін (8 верасня).

6 верасня свае паядынкі правядуць два прадстаўнікі Беларусі. Магамед Нурудзінаў (69 кг) у сустрэчы другой стадыі пазмагаецца з грузінам Кахаберам Жванія. Рамазан Магамедаў (да 91 кг) сустрэнецца са славацкім баксёрам Сандра Дзірнфельдам.

7 верасня віцэ-чэмпіён афінскай Алімпіяды-2004 Віктар Зуеў (звыш 91 кг) у другім крузе будзе сапернічаць з харватам Марка Тамашовічам.

Шэсць беларускіх баксёраў ужо завяршылі выступ на чэмпіянаце міру: Бата-Мунка Ванкееў (51 кг), Вазген Сафар'янц (60 кг), Сяргей Карнееў (81 кг),чэмпіён Еўропы-2002 Хаважа Хацыгаў (54 кг), Міхаіл Бернадскі (57 кг) і дэбютант зборнай Беларусі Міхаіл Бакатура (64 кг).

Агулам на чэмпіянат міру адправіліся 10 беларускіх баксёраў. Нашы суайчыннікі былі прадстаўленыя ва ўсіх катэгорыях, за выключэннем вагі да 48 кг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі