Беларусь набудзе частку Рыжскага порта?

Кавалак зямлі на тэрыторыі Рыжскага порта прапанавала набыць Беларусі латвійская кампанія "Vilandres". Агульная плошча зямлі, выстаўленай на продаж, — 96,758 тыс. кв. м. Агенцтва “Интерфакс” паведамляе, што "Vilandres" прапануе набыць бізнэс-праект, які ўключае ў сябе тры прыватызаваных аб'екта нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рыжскага порта. Гэтая зямля мае выхад да чыгуначнай лініі і іншых камунікацыяў. А самы буйны з участкаў з'яўляецца часткай берагавой лініі ракі Даўгавы.

На гэтай зямлі магчымае будаўніцтва партовага тэрмінала з адпаведнай адміністрацыйна-гаспадарчай інфраструктурай і прычаламі. У межах гэтай тэрыторыі магчыма вырабляць беларускую прадукцыю з падатковымі і мытнымі палёгкамі — да 80% ад усталяваных заканадаўствам Латвіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі