Беларус Навіцкі зрабіў фота Мінска з космасу ў дзённы час сутак
Беларус Алег Навіцкі зрабіў фота Мінска з космасу ў дзённы час сутак. Яго ён змясціў у Instagram. Раней касманаўт рабіў з Міжнароднай касмічнай станцыі здымкі начных Мінска, Брэста і Гомеля.
Навіцкаму 45 гадоў, ён — ураджэнец Чэрвеня ў Мінскай вобласці. Упершыню паляцеў у космас у траўні 2012 года. З лістапада 2016-га беларус зноў знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, з'яўляецца камандзірам экіпажу.