Беларус не здолеў фінішаваць у гіганцкім слаламе ў Сочы
Раніцай у сераду на Алімпіядзе прайшлі спаборніцтвы сярод гарналыжнікаў.
Адзіны прадстаўнік нашай краіны Юрый Данілачкін паўдзельнічаў у 1-й спробе ў гіганцкім слаламе. Аднак фінішаваць ён не змог.
Данілачкін на Алімпіядзе ў Сочы запомніўся сваімі абменамі значкамі з замежнымі спартоўцамі. "Яшчэ тры значка — і будзе ўсё класна!", — сказаў ён у гутарцы з "Комсомольской правдой в Беларуси".
На здымку Юрый Данілачкін разам з вядомай скрыпачкай і адначасова гарналыжніцай Ванэсай Мэй. Фота — kp.by