Беларус нелегальна перавозіў мігрантаў у Латвію ў багажніку аўто
Незаконная перавозка мігрантаў у Латвію
У Латвіі за незаконную перавозку мігрантаў затрымалі грамадзяніна Беларусі, паведамляе Памежная служба краіны.
Яго аўтамабіль спынілі ў Краслаўскім раёне, які мяжуе з Беларуссю. У машыне знаходзіліся восем іранцаў, двое з якіх ехалі ажно ў багажніку.
На беларуса завялі крымінальную справу па артыкуле аб незаконным перамяшчэнні праз мяжу вялікай колькасці асобаў. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.