Беларусь падаўжае на 2024 год бязвіз для грамадзян Латвіі, Літвы і Польшчы
Беларуская мяжа
Беларускія ўлады падоўжылі бязвіз для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы на 2024 год. Пра адпаведнае рашэнне Аляксандра Лукашэнкі напісалі дзяржаўныя СМІ.
Прапанову працягнуць бязвіз агучыла Міністэрства замежных спраў.
Бязвіз для жыхароў Літвы і Латвіі ўвялі 15 красавіка 2022 года, а для грамадзян Польшчы — ад 1 ліпеня таго ж году. Потым яго падоўжылі на 2023-ці год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.