За год продаж тавараў з Еўрасаюза ў Беларусь вырас на траціну

Беларусь нарасціла аб'ём закупак у ЕС, ілюстрацыйнае фота

Беларусь нарасціла аб'ём закупак у ЕС, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Сёлета продаж тавараў з Беларусі ў ЕС знізіўся ў параўнанні з мінулым годам, а купля вырасла. Пра гэта сведчаць даныя Статыстычнага камітэта ЕС за 9 месяцаў 2023 года, якія атрымала Радыё "Свабода".

Продаж беларускіх тавараў у краіны ЕС у параўнанні з мінулым годам панізіўся ў 2,4 раза. Летась за студзень-верасень Беларусь прадала туды тавараў на 2,7 мільярда еўра, а сёлета — толькі на 1,1 мільярда.

У 2023-м краіны ЕС найбольш куплялі ў Беларусі наступныя таварныя пазіцыі:
"Розныя прамысловыя тавары" — на 141 мільён еўра;
"Машыны, механічныя прыстасаванні, электрычнае абсталяванне і іх часткі" — на 140 мільёнаў еўра;
"Гатовыя прадукты, алкаголь, тытунь" — на 115 мільёнаў еўра.

Асноўнымі пакупнікамі сталі Польшча (321 мільён еўра), Літва (222 мільёны еўра), Германія (184 мільёны еўра).

Нягледзячы на санкцыі Беларусь за год павялічыла закупкі ў ЕС. Сёлета наша краіна закупіла тавараў у ЕС на траціну больш, чым летась — на 5,8 мільярда еўра супраць леташніх 4,2 мільярда еўра.

Самымі папулярнымі закупкамі за 9 месяцаў года сталі:
"Транспартныя сродкі, самалёты, судны і адпаведнае абсталяванне" — 2 мільярды еўра;
"Прадукты хімічнай вытворчасці" — 1 мільярд еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі